Главная » 2013»Октябрь»31 » Марцін Кадлец: "Беларускія словы больш падобныя да чэшскіх"
Марцін Кадлец: "Беларускія словы больш падобныя да чэшскіх"
14:33
Большасць беларускіх спартоўцаў не размаўляе па-беларуску. А што ведаюць пра нашую мову замежныя спартоўцы, якія жывуць і гуляюць у Беларусі?
"Беларускія словы больш падобныя да чэшскіх, – кажа форвард хакейнага клубу "Берасце" з Чэхіі Марцін Кадлец, які ўжо другі год жыве і працуе ў Беларусі. - Калі мы з Якубам Мужыкам (хакеіст ХК "Берасце") размаўляем паміж сабою, людзі кажуць, што такія ж словы ёсць і ў беларускай мове. Напрыклад, "лістапад". У нас у Чэхіі ўсе разумеюць на роднай мове, мы нават са славакамі размаўляем па-чэшску. У Чэхіі ёсць горад, дзе расейцаў больш, чым чэхаў, – гэта Карлавы Вары".